БЕЛ | ПАМЯТНАЯ (МЕМАРЫЯЛЬНАЯ) ДОШКА |
---|---|
РУС | ПАМЯТНАЯ (МЕМОРИАЛЬНАЯ) ДОСКА |
ENG | COMMEMORATIVE PLAQUE |
Памятная (мемарыяльная) дошка – манументальная скульптура, прысвечаная важным гістарычным ці іншым падзеям, знамянальным датам або вядомым асобам, знакамітым дзеячам, створаная ў выглядзе дошкі, якая ўстанаўліваецца на фасадзе будынка, тэрыторыях і пабудовах, звязаных з дадзенымі падзеямі, жыццём і дзейнасцю вядомых асоб ці знакамітых дзеячаў, змяшчае кароткія біяграфічныя звесткі аб вядомай асобе ці знакамітым дзеячы або інфармацыю аб падзеі, якой яна прысвечана, можа ўключаць дэкаратыўныя і выяўленчыя элементы.
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 235, 5/28395 (опубликован - 1 октября 2008 г.)