Найменне тэрміна
БЕЛ СПОНСАР КУЛЬТУРЫ
РУС СПОНСОР КУЛЬТУРЫ
ENG SPONSOR OF CULTURE
Эталоннае нарматыўнае вызначэнне (1)

Спонсар культуры – юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія прадастаўляюць юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў мэтах аховы гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця бібліятэчнай і музейнай справы, кінематаграфіі, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога і іншых відаў мастацтва (у тым ліку стварэння новых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, канцэртных праграм, тэатральных пастановак, правядзення выставак), а таксама развіцця і падтрымкі народнай творчасці, народных мастацкіх рамёстваў, адукацыі ў сферы культуры, правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў беларускімі калектывамі мастацкай творчасці і асобнымі выканаўцамі.

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)

Асацыятыўныя сувязі