БЕЛ | ПОМНIКI АРХIТЭКТУРЫ |
---|---|
РУС | ПАМЯТНИКИ АРХИТЕКТУРЫ |
ENG | ARCHITECTURE MONUMENTS |
Да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:.. помнікі архітэктуры – капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), аб’екты народнага дойлідства, фрагменты, рэшткі, руіны будынкаў, збудаванняў, аб’ектаў народнага дойлідства, якія могуць быць асобнымі або аб’яднанымі ў комплексы і ансамблі, у склад якіх могуць уваходзіць звязаныя з імі творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва і якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці...
(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)
Помнiкi архiтэктуры – капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), асобныя або аб’яднаныя ў комплексы i ансамблi, аб’екты народнага дойлiдства, у склад якіх могуць уваходзіць звязаныя з указанымi аб’ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва.
(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)