БЕЛ | ПАЛЯВАЯ ДАКУМЕНТАЦЫЯ |
---|---|
РУС | ПОЛЕВАЯ ДОКУМЕНТАЦИЯ |
ENG | FIELD DOCUMENTATION |
Палявая дакументацыя – дакументы, якія ствараюцца падчас археалагiчных даследаванняў для дакладнага адлюстравання ўсiх этапаў навукова-даследчай археалагiчнай палявой работы і складаюцца з палявога дзённiка; чарцяжоў; планаў раскопаў, шурфаў, пластоў, курганоў, пахаванняў, ям, пабудоў, архiтэктурных рэшткаў i iншых археалагiчных аб’ектаў; планаў размяшчэння археалагiчных артэфактаў; планаў нiвелiроўкi дзённай паверхнi, археалагiчных аб’ектаў i мацерыка; альбома малюнкаў; стратыграфiчных профiляў раскопаў i археалагiчных аб’ектаў; палявых вопiсаў.
(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 08.02.2017, 7/3704)