Найменне тэрміна
БЕЛ ПАСВЕДЧАННЕ НА ПРАВА АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАВЯДЗЕННЯ КУЛЬТУРНА-ВІДОВІШЧНАГА МЕРАПРЫЕМСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
РУС СВИДЕТЕЛЬСТВО НА ПРАВО ОРГАНИЗАЦИИ И ПРОВЕДЕНИЯ КУЛЬТУРНО-ЗРЕЛИЩНОГО МЕРОПРИЯТИЯ НА ТЕРРИТОРИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ENG CERTIFICATE ON THE RIGHT TO ORGANIZE AND HOLD A CULTURAL AND ENTERTAINMENT EVENT IN THE TERRITORY OF THE REPUBLIC OF BELARUS
Эталоннае нарматыўнае вызначэнне (1)

Для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны атрымаць спецыяльны дазвол – пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей, калі не вызначана іншае, – пасведчанне), якое выдаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, што ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства (далей, калі не вызначана іншае, – структурнае падраздзяленне па культуры), за выключэннем выпадкаў, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца.

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)

Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – спецыяльны дазвол на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)

Асацыятыўныя сувязі