Найменне тэрміна
БЕЛ НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫ МАТЭРЫЯЛ
РУС НАУЧНО-ВСПОМОГАТЕЛЬНЫЙ МАТЕРИАЛ
ENG SCIENTIFIC AND ACCESSORIAL MATERIAL
Эталоннае нарматыўнае вызначэнне (1)

Навукова-дапаможны матэрыял – матэрыял, які пастаянна захоўваецца ў музеі, уключаны ў музейны фонд, набыты ці спецыяльна выраблены для раскрыцця зместу экспазіцыі і замяняе арыгінальны прадмет, або арыгінальны прадмет, які пастаянна захоўваецца ў музеі, уключаны ў музейны фонд, але не аднесены да музейных прадметаў па прычыне немагчымасці забеспячэння яго доўгатэрміновага захоўвання ці атрыбуцыйныя характарыстыкі якога, у тым ліку паходжанне, не былі вызначаны ў працэсе камплектавання музейных фондаў.

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)

Навукова-дапаможны матэрыял – матэрыял, які набыты або спецыяльна выраблены для раскрыцця зместу экспазіцыі і замяняе арыгінальны прадмет, або арыгінальны прадмет, які не аднесены да музейных прадметаў па прычыне немагчымасці забеспячэння яго доўгатэрміновага захоўвання, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі і ўключаны ў музейны фонд.

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)

Асацыятыўныя сувязі