Найменне тэрміна
БЕЛ ЗАХАВАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
РУС СОХРАНЕНИЕ ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНЫХ ЦЕННОСТЕЙ
ENG PRESERVATION OF HISTORIC AND CULTURAL VALUABLES
Нарматыўнае вызначэнне (1)

Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне: 1.1. знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 1.2. істотнага змянення ўмоў або стварэння перашкод для бытавання, развiцця i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)

Асацыятыўныя сувязі