Найменне тэрміна
БЕЛ ВУЧЭБНА-ВОПЫТНЫ ЎЧАСТАК (ГАСПАДАРКА)
РУС УЧЕБНО-ОПЫТНЫЙ УЧАСТОК (ХОЗЯЙСТВО)
ENG
Нарматыўнае вызначэнне (1)

Вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка) – структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, што ствараецца з мэтай забеспячэння: правядзення практычных работ па асновах і тэхналогіі вырошчвання раслін у адпаведнасці з вучэбнай праграмай вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне"; вырошчвання жывёл, назірання за іх ростам і развіццём у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў; рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па эколага-біялагічным профілі; правядзення навукова-даследчых вопытаў па заданнях навуковых і сельскагаспадарчых арганізацый; грамадска карыснай працы і практыкі.

(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 42, 8/25102 (опубликован - 11 апреля 2012 г.)

Асацыятыўныя сувязі