Найменне тэрміна
БЕЛ КАМБІНІРАВАНЫЯ ЗНОСІНЫ - ГРУЗАВАЯ ПЕРАВОЗКА
РУС КОМБИНИРОВАННЫЕ ОТНОШЕНИЯ - ГРУЗОВАЯ ПЕРЕВОЗКА
ENG COMBINED RELATIONSHIPS - CARGO TRANSPORTATION
Нарматыўнае вызначэнне (1)
+ Міжнародныя акт

Камбініраваныя зносіны - грузавая перавозка: а) ад адпраўшчыка да бліжэйшага тэхнічна прыгоднага тэрміналу з выкарыстаннем грузавых аўтатранспартных сродкаў, калі яна выконваецца па найбольш кароткаму агульнапрынятаму, эканамічна мэтазгоднаму маршруту, а перавалачная станцыя (тэрмінал) размешчана на тэрыторыі адной з абедзвюх дзяржаў (папярэдняя перавозка); б) ад перавалачнай станцыі да станцыі выгрузкі па чыгунцы з выкарыстаннем грузавога рухомага аўтатранспартнага сродку, іншага грузавога транспартнага сродку згодна з пунктам 2, або спалучэння гэтых сродкаў (камбініраваныя перавозкі), або ў кантэйнеры даўжынёй не менш 6 м (кантэйнерныя перавозкі) пры ўмове перасячэння дзяржаўнай граніцы адной з дзяржаў Дагаворных Бакоў або дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў; в) ад бліжэйшага тэхнічна прыгоднага тэрміналу да атрымальніка з выкарыстаннем грузавых аўтатранспартных сродкаў, калі яна выконваецца па найбольш кароткаму, агульнапрынятаму, эканамічна мэтазгоднаму маршруту, які адпавядае правілам руху транспарту, а станцыя выгрузкі (тэрмінал) знаходзіцца на тэрыторыі адной з абедзвюх дзяржаў (завяршаючыя перавозкі).

Асацыятыўныя сувязі